Мерапрыемствы

Справаздачны канцэрт

Ярка, палымяна і неверагодна крута адбыўся 22 траўня Вілейскім гарадскім Доме культуры справаздачны канцэрт узорнай студыі сучаснага танца «Фарсаж» і студыі сучаснага танца «ФарсажNext» – кіраўнік Алеся Манцывода. Юныя танцоры парадавалі гледачоў сваёй творчасцю і зарадзілі залу нястрымнай энергіяй. Скончылася мерапрыемства энергічнай і запальнай дыскатэкай.