2 красавіка ў Вілейскім гарадскім доме культуры адбыўся справаздачны канцэрт народнага ансамбля “Весялінка” (кіраўнік Сяргей Ількевіч), прымеркаваны да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі. “Мы песняй народнай адзіны” – пад такой назвай прайшла гэтая своеасаблівая творчая майстэрня, якая аб’яднала аматараў народнай песні і музыкі. У канцэрце прынялі ўдзел салісты і калектывы Вілейскага Дома культуры. Гледачы з задавальненнем падпявалі любімым песням двух брацкіх народаў, а таксама з задавальненнем слухалі народную музыку ў выкананні ансамбля “Весялiнка” ў аўтарскай апрацоўцы кіраўніка калектыву.