Мерапрыемствы

Свята чырвонай гваздзікі

Атмасферна і па-сапраўднаму святочна сустрэў сёння, 7 лістапада, вілейчан ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі былі прысвечаны выставы ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” і ДУК “Вілейская цэнтральная бібліятэка імя А. Новік” “7 лістапада. Вілейка” і “Лістая памяці старонкі”. Святочна ўпрыгожаная зала стракацела знаёмымі з дзяцінства лозунгамі. Канцэртная праграма “Свята чырвонай гваздзікі”, у якой прынялі ўдзел салісты і калектывы ДУ “ВДК”, ДУК “ЦКС Вілейскага раёна” і ДУА “ВДШІ ім. М. Казінца” вярнула гледачоў у савецкае мінулае, нагадала камсамольскае юнацтва і любімыя песні той эпохі . Зала з задавальненнем падпявала артыстам і не шкадавала дружных і цёплых апладысментаў. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.