Мерапрыемствы

СВЯТА ДЗЯЦІНСТВА І СЯМ’І

3 чэрвеня ў мікрараёне Паўночны-2 г. Вілейка, дзе пражывае шмат маладых сем’яў і працуючай моладзі, адбылося традыцыйнае Свята дзяцінства і сям’і. Ярка і весела прайшоў конкурс “Міні Містэр Вілейка”, дзе хлопчыкі 5-7 гадоў змагаліся за тытул Міні Містэр у трох конкурсах. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны шматлікімі прызамі і авацыямі гледачоў. Канцэрт творчых калектываў, байкеры, шоу транформераў, футбольны матч, навуковая лабараторыя, інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны захоплівалі ўвагу юных гледачоў, не даючы засумаваць. Удзельніцы фітнес-групы “Jamping Vileyka” з ліку працуючай моладзі прадставілі запальны нумар на батутах. Госцем свята стаў арт-праект “Brand.By”, пад хіты розных гадоў танцавалі ўсе: самыя маленькія і дарослыя. Завяршылася свята дыскатэкай для навучэнскай і працуючай моладзі. Генеральны спонсар свята ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК»