Мерапрыемствы

Свята дзяцінства і сям’і

1 чэрвеня ў Вілейцы адбылося традыцыйнае Свята дзяцінства і сям’і. Напярэдадні свята творчая група ВГДК наведала ўстановы адукацыі з промаакцыяй “Усё на Свята”. Мноства інтэрактыўных пляцовак і атракцыёнаў прыцягвала дзяцей на працягу ўсяго свята. У конкурсе “Наша дружная сем-Я” прынялі ўдзел 7 сем’яў з Вілейскага раёна. У візітоўцы і творчым конкурсе сям’і расказалі пра свае традыцыі і захапленні, прадэманстравалі свае таленты. Крыя-шоу, робат-трансформер, канцэртныя праграмы, гала-канцэрт “Планета КВЗ”, канцэрт кавер-групы “ДэльтаПлан”, фаер шоу – праграма ўразіла сваёй разнастайнасцю. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.