Мерапрыемствы

Святкаванне 1 Мая – дня Працы!

1 Мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся Злёт ветэранаў Вілейскага раёна. Са словамі падзякі і віншавання на адрас ветэранаў звярнуўся старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі. Таксама былі ўручаны ўзнагароды за працоўныя дасягненні. Сюрпрызам для гледачоў стала канцэртная праграма “Вілейскі край сустракае Першамай”, з удзелам творчых калектываў горада і раёна. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».