Сёння, 27 сакавіка, у Дзень тэатра, у сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры прайшоў тэатральны капуснік “Як добра, што ёсць тэатр”. На сцэне жартавалі і паказвалі яркія мініяцюры розных жанраў для аматараў тэатральнага мастацтва народны гумарыстычны калектыў “Смехата” Ільянскага сельскага дома культуры, народны тэатр, тэатральная студыя “Шанс” Вілейскага гарадскога дома культуры, а таксама творчая падтрымка ансамбля танца “Карагод” ГУА “Вілейская гімназія №2”. Аматарская тэатральная творчасць аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту і розных прафесій, дазваляе ім рэалізаваць свае магчымасці і адчуць сябе акцёрамі. Фота прадастаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях перамогі”.