Мерапрыемствы

“У адзінстве народа – вялікая сіла!”

17 верасня ў Гарадскім парку г. Вілейка адбыўся канцэрт-акцыя “У адзінстве народа – вялікая сіла!”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Лейтматывам канцэрта гучалі словы аб Радзіме, аб значнасці ідэі адзінства народа, аб міры, працы і, вядома ж, аб людзях. З прывітальным словам да вілейчан звярнулася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.А.Капцюг. У канцэрнай праграме прынялі ўдзел салісты і калектывы ДУ “Вілейскі Палац культуры”, ДУА “Вілейская дзіцячая школа мастацтваў ім М. Казінца”, ДУА “Вілейская гімназія №1″ Логас”.