14 траўня ў г. Вілейка адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба РБ, Дзяржаўнага Гімна РБ і Дзяржаўнага сцяга РБ.
«СІМВАЛЫ ДЗЯРЖАВЫ – СІМВАЛ НАШАЙ СЛАВЫ!». Са святам вілейчан павіншавалі старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў А.А.Чабатар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання І.А. Супрановіч, дырэктар філіяла “Вілейскі хлебазавод” адкрытага акцыянернага таварыства “Барысаўхлебпрам” А.П.Сяргей, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Вілейка» А.Бяляўцоў. Фота прадстаўлены рэдакцыяй газеты «Шлях Перамогi»