13 чэрвеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыліся выпускныя вечары -2025. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі выпускнікам ўручылі дырэктара школ. Навучэнцы спявалі, жартавалі, успаміналі нялёгкія, але такія цікавыя гады вучобы. Настаўнікі і бацькі пачулі ў гэты вечар мноства цёплых слоў падзякі за працу, падтрымку і цярпенне. Працягнуўся выпускны вечар яркім шэсцем у суправаджэнні ўзорнага духавога аркестра і ўзорнага ансамбля мажарэтак «Фіеста» якое прайшло на Цэнтральную плошчу, дзе на галоўнай сцэне намеснік старшыні Вілейскага РВК Зубель С.В., намеснік старшыні Л.М.Сляпцова, начальнік УАСіТ А.В.Артышэвіч і ганаровы госць урачыстага мерапрыемства Мікалай Башко, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, пажадалі выпускнікам і іх бацькам новых дасягненняў і ўручылі ўзнагароды за выдатныя поспехі ў вучобе. Фота перададзены рэдакцыяй газеты «Шлях Перамогі».