Мерапрыемствы

Як адзначылі 9 Мая ў Вілейцы?

Урачысты мітынг пачаўся ў 11.15 на плошчы Свабоды, пасля заканчэння якога святочная калона накіравалася на Цэнтральную плошчу па вуліцы 17-га Верасня. У святочным шэсці прынялі ўдзел больш за тысячу вілейчан! Адбыліся парады рэтра і сельскагаспадарчай тэхнікі. А рэспубліканская акцыя “Беларусь памятае” кранула сэрца кожнага прысутнага.
У 12:20 на Цэнтральнай плошчы распачалася святочная канцэртная праграма, прысвечаная Дню Перамогі. У ёй прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі нашага горада.
На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку і на Цэнтральнай плошчы працавалі цікавыя лакацыі – інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, гандлёвыя рады. Атмасфера тут была ўрачыстай, святочнай! У 15:00 у гарадскім парку адбылася канцэртная праграма “Майскі вальс” народнага хору ветэранаў філіяла “Вілейскі гарадскі Дом культуры”.
Пад вечар у горадзе рабілася ўсё ярчэй, а ў 20:00 пачалася вячэрняя частка святочнай канцэртнай праграмы. Запрошаныя госці – фольк-гурт “Добрыя людзі” парадавалі гледачоў любімымі песнямі, якія знаёмы кожнаму.
А за 5 хвілін да святочнага салюту на сцэну ўзнялісь ўсе творчыя калектывы і разам з гасцямі мерапрыемства, усёй плошчай, праспявалі “Дзень Перамогі”! Ад гэтага ў кожнага захапіла дух! Гонар за продкаў, за сваю Радзіму – у сэрцы кожнага з нас! Мы памятаем, мы ганарымся!
Па традыцыі – святочны дзень скончыўся ў 22:00 святочным салютам! У неба паляцелі тысячы агнёў!
Фота прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі”.