Нягледзячы на непагадзь, рэгіянальнае свята “Вуха-фэст” сабрала на Гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча больш за тысячу вілейчан і гасцей горада. Праграма была насычанай і разнастайнай. Па традыцыі Уладыка мораў Няптун са сваёй світай прыбыў на свята на катэры, ён павіншаваў прысутных і пажадаў усім добрага адпачынку. На пляжы размясціліся падворкі, фуд-корты, інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, гандлёвыя рады. Сярод падворкаў праводзіўся конкурс на лепшую падрыхтоўку юхі і стравы з рыбы, пераможцаў узнагародзіў старшыня Вілейскага РВК А. М. Завацкі. Самыя юныя артысты прынялі ўдзел у конкурсе талентаў “Залатая рыбка”. Яркім момантам свята стала шэсце Няптуноў. Весела і забіяцка прайшоў конкурс паядання пяльменяў “Цар-пельмень”. Вілейскія артысты падарылі гледачам канцэрт “Выпадкова забытыя песні”. Гасцямі свята былі кавер-гурт “Сочы” і арт-праект “Brand.By”. Вялейчане ўбачылі паказальныя выступленні на вадзе і салют. Завяршылася свята дыскатэкай для моладзі.