Дарагія сябры! Запрашаем вас наведаць канцэрт выходнага дня, які адбудзецца 5 ліпеня ў гарадзкім парку. Для вас выканаюць свае лепшыя песні два калектывы Вілейскага гарадскога Дома культуры: Народны хор ветэранаў (кіраўнік Юрый Касцюкевіч) і вакальны гурт «Бабіна лета» (кіраўнік Сяргей Рудніцкі). Прыходзьце! Добры настрой забяспечана!
