15 і 16 красавіка ў Вілейскім гарадскім доме культуры адбыўся традыцыйны танцавальны марафон “Час танцаваць”!
Гэтае мерапрыемства сабрала больш за 400 удзельнікаў, 13 калектываў устаноў адукацыі горада. Атмасфера была яркай і шматлюднай. Усе ўдзельнікі марафона былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі сертыфікатамі.
Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».






















