«Яго вялікасць-тэатр» – пад такой назвай 29 сакавіка ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры адбыўся тэатральны капуснік. На сцэне жартавалі і паказвалі яркія мініяцюры розных жанраў для прыхільнікаў тэатральнага мастацтва народны гумарыстычны калектыў “Смехата” Ільянскага сельскага Дома культуры, Вілейскі Народны тэатр, тэатральная студыя “Шанец” Вілейскага гарадскога Дома культуры. Аматарская тэатральная творчасць у Вілейцы аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту і розных прафесій, дазваляючы рэалізаваць свой патэнцыял і адчуць сябе акцёрам.







