Сёння, 30 кастрычніка 2026 года, у Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылася цёплая і душэўная сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Жаночыя сакрэты” пад чулым кіраўніцтвам Алены Саўрук.
Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”, галоўным матывам якога стала павага да беларускіх традыцый і культуры. З самага пачатку сустрэчы ў зале запанавала атмасфера шчырай радасці: прысутныя з задавальненнем размаўлялі, шмат смяяліся, дзяліліся душэўнымі гісторыямі і дружна спявалі любімыя беларускія песні, якія знайшлі водгук у сэрцы кожнага прысутнага.
Адмысловым упрыгожваннем вечара стаў цудоўны святочны стол. Удзельнікі аб’яднання шчодра накрылі яго, прэзентаваўшы традыцыйныя беларускія стравы восеньскай кухні, прыгатаваныя са свежага сезоннага ўраджаю. За дэгустацыяй пачастункаў і чаяваннем весялосць разгарэлася з новай сілай – душэўныя размовы раз-пораз змяняліся звонкім смехам, а каларытныя беларускія песніўдзельнікі спявалі да самага канца сустрэчы, пакінуўшы ва ўсіх незабыўныя, сагравальныя ўспаміны.


