У Вілейскім гарадскім Доме культуры 9 кастрычніка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім прызыўнікам афіцыйна ўручылі павесткі.
Будучых салдат давалі наказ ваенны камісар Вілейскага раёна Яўген Яскавец і ветэран вайны ў Афганістане Валерый Сакаленка. Ганаровыя госці пажадалі маладым людзям праявіць мужнасць і з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак перад Радзімай. Асаблівую ўвагу ў выступленнях удзялілі сувязі пакаленняў, захаванню гістарычнай памяці і павазе да подзвігаў мінулых абаронцаў краіны. Фіналам сустрэчы стала ўручэнне павестак кожнаму навабранцу. А артысты Дома культуры – два жаночыя калектывы “Срэбны дождж” і “Дзіва” – падарылі прызыўнікам свае нумары.
Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».






