13/8/2024
ЮШКА-ФЭСТ 202410 жніўня ў Вілейцы з нябачаным размахам прайшоў традыцыйны фестываль “Юшка-фэст” – брэнд Вілейскага раёна. З Цэнтральнай плошчы ў Ніжні парк рушыла шэсце Няптуноў і іх світ у суправаджэнні калектыву Baraband show, у якім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. На абноўленай сцэне ў Ніжнім парку адбылося адкрыццё фестывалю і быў дадзены старт працы шматлікіх лакацый. Конкурс падворкаў, праца сеткі рыбных рэстаранаў пад агульнай назвай “Вілейская фішка”, конкурс Юшка-вараў, галасаванне за лепшага Нэптуна і яго світу, конкурс бардаўскай...
Падрабязней >
9/7/2024
КУПАЛЛЕУ самую кароткую і містычную летнюю ноч з 6 на 7 ліпеня Вілейка святкавала Купалле. Шумнае свята абудзіла марскога цара Нэптуна, і ён схаваў запаветную папараць-кветку. Але Купаліш і Купалінка адшукалі яе і на лодцы даставілі на свята. Купальскае вогнішча, яркі канцэрт творчых калектываў Вілейскага раёна і запальная дыскатэка запомняцца вілейчанам надоўга. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях...
Падрабязней >
5/7/2024
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Вілейцы шырока і маштабна. Дзесяткі лакацый разгарнуліся на Цэнтральнай плошчы і ў Гарадскім парку. Пасля ўрачыстага мітынгу святочная калона прайшла па галоўнай вуліцы ў суправаджэнні аркестра. Парад тэхнікі ўразіў гараджан і гасцей сваёй моцай. На галоўнай сцэне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе вілейчан павіншавалі кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі расійскай дэлегацыі і азербайджанскай дыяспары. Увечары адбыўся яркі канцэрт творчых калектываў раёна. Спецыяльным...
Падрабязней >
22/6/2024
ГУЛЬНІ НАШАГА ДЗЯЦІНСТВА22 чэрвеня творчая група Вілейскага гарадскога Дома культуры правяла ў Гарадскім парку гульнявую праграму для дзяцей “Гульні нашага дзяцінства”. Не толькі дзеці, але нават іх бацькі і бабулі з задавальненнем круцілі абручы, гулялі ў дартс, кегельбан, кольцакід, набівалі ракеткай тэнісны мяч. За ўдзел дзеці атрымалі салодкія...
Падрабязней >
19/6/2024
ЛЕТА ЗВОНКАЕ, БУДЗЬ СА МНОЙ15 і 19 чэрвеня Узорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскага гарадскога Дома культуры выступіла ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Казка” і аздараўленчым лагеры на базе ДУА “Вілейская гімназія N 1 “Логас” з канцэртнай праграмай “Лета звонкае, будзь са...
Падрабязней >
15/6/2024
ЗОРНЫ ВЫПУСК – 202414 чэрвеня ў Вілейцы адбыўся раённы выпускны вечар – 2024. Шматкаляровае яркае шэсце ў суправаджэнні ўзорнага духавога аркестра і ўзорнага ансамбля мажарэтак “Фіеста” прайшло на Цэнтральную плошчу, дзе на галоўнай сцэне старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі, намеснік старшыні Л.М. Сляпцова і начальнік УАСіТ А.В.Артышэвіч пажадалі выпускнікам і іх бацькам новых дасягненняў і ўручылі ўзнагароды за выдатныя поспехі ў вучобе. Творчыя калектывы ўстаноў адукацыі і культуры падарылі выпускнікам свой яркі выступ. Фота перададзены рэдакцыяй...
Падрабязней >
5/6/2024
Свята дзяцінства і сям’і1 чэрвеня ў Вілейцы адбылося традыцыйнае Свята дзяцінства і сям’і. Напярэдадні свята творчая група ВГДК наведала ўстановы адукацыі з промаакцыяй “Усё на Свята”. Мноства інтэрактыўных пляцовак і атракцыёнаў прыцягвала дзяцей на працягу ўсяго свята. У конкурсе “Наша дружная сем-Я” прынялі ўдзел 7 сем’яў з Вілейскага раёна. У візітоўцы і творчым конкурсе сям’і расказалі пра свае традыцыі і захапленні, прадэманстравалі свае таленты. Крыя-шоу, робат-трансформер, канцэртныя праграмы, гала-канцэрт “Планета КВЗ”, канцэрт...
Падрабязней >
29/5/2024
60 год медыка-сацыяльнай службы “Дапамога”28 мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся дабрачынны канцэрт у рамках святкавання 60-годдзя медыка-сацыяльнай службы сясцёр міласэрнасці ў Рэспубліцы Беларусь медыка-сацыяльнай службы “Дапамога” Чырвонага Крыжа.У святочным канцэрце прынялі ўдзел артыст беларускай эстрады, наш зямляк Валерый Скаражонак, арт-праект “BRAND.BY”, салістка Вілейскага Дома культуры Алена Саўрук і АЭС “Экспромт”. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях...
Падрабязней >
2/5/2024
Злёт ветэранаў працы Вілейскага раёна1 мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся Злёт ветэранаў працы Вілейскага раёна. Ветэраны акунуліся ў атмасферу святкавання Першамая на Вілейшчыне ў часы СССР. Былі ўручаны ўзнагароды за працоўныя дасягненні, з прывітальным словам выступіў старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі. Сапраўдным сюрпрызам для гледачоў стала канцэртная праграма “Першамайская кінавясна”, заснаваная на песнях з любімых кінафільмаў, якія не старэюць. Фота перададзены газетай “Шлях...
Падрабязней >