9 верасня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў дабрачынны канцэрт “105 гадоў місіі дабра і міласэрнасці”. Мерапрыемства аб’яднала гледачоў дзеля важнай мэты: усе атрыманыя сродкі накіруюць на падтрымку сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з анкалогіяй.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Курбакова Людміла Пятроўна выступіла з віншавальнымі словамі і ўручыла ганаровыя граматы за супрацоўніцтва і значны ўклад у вырашэнне задач Беларускага Чырвонага Крыжа.
Галоўным падарункам для вілейчан стала выступленне легендарнага Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – ансамбля “Песняры”. У гэты вечар са сцэны гучалі несмяротныя хіты, на якіх вырасла не адно пакаленне. Зала была поўная: гледачы падпявалі знаёмым з дзяцінства радкам і стоячы апладзіравалі артыстам.
Гэты канцэрт стаў часткай маштабных святкаванняў па ўсёй краіне, бо Беларускі Чырвоны Крыж адзначае 105 год з дня заснавання.
Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».



