Мерапрыемствы

Прайшоў Дзень моладзі і студэнцтва

27 чэрвеня ў гарадскім парку прайшло маштабнае маладзёжнае свята з атракцыёнамі, конкурсамі, канцэртнай праграмай і дыскатэкай! Кульмінацыяй вечара стала відовішчнае з’яўленне байкераў, якое дадало мерапрыемству яшчэ большага драйву! Свята аб’яднала сотні маладых людзей, падарыўшы ўсім выдатную нагоду весела правесці час у коле сяброў. Гэты дзень сапраўды запомніцца яркімі эмоцыямі, гучным смехам і незабыўнай атмасферай сапраўднай свабоды! Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі” і Т/К Вілейка/навіны.