Мерапрыемствы

Прайшоў канцэрт

23 красавіка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў канцэрт беларускага спевака і кампазітара Германа Цітова. Танцы, кветкі, шчырыя ўсмешкі і мора святла – гэта было па-сапраўднаму цёпла і драйвова! Поўная зала, хіты, якія ведае ўся краіна, і неверагодная аддача артыста – тут кожны адчуваў сябе асаблівым госцем!