ГЭТА БЫЛО неверагодна! 21 мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў справаздачны канцэрт узорнай студыі сучаснага танца “Фарсаж” ДУА “Вілейскі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і студыі сучаснага танца “ФарсажNEXT” Вілейскага гарадскога Дома культуры. Сцэна гарэла, сэрцы біліся ва ўнісон, а зала выбухала апладысментамі. Гэты вечар стаў кропкай адліку для адных і важным раздзелам у гісторыі для іншых.
Хлопцы, вы – космас! Дзякуй бацькам за падтрымку і цярпенне.



