Мерапрыемствы

Прайшоў канцэрт выхаднога дня

19 верасня ў скверы Маці прайшоў канцэрт выходнага дня “Музыка ўнутры нас”.
Сваёй творчасцю жыхароў і гасцей горада радавала ўзорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскага гарадскога Дома культуры.
У гэты дзень сквер напоўніўся любімымі мелодыямі і яркімі выступленнямі таленавітых артыстаў. Гледачы не толькі атрымлівалі асалоду ад музыкі, але і атрымалі зарад выдатнага настрою і станоўчых эмоцый на ўвесь наступны тыдзень.
Дзякуем удзельнікам студыі «Экспромт» за падоранае свята і прафесійнае выкананне!