22 мая сцэна Вілейскага гарадскога Дома культуры літаральна заквітнела ад талентаў і яркіх эмоцый! У гэты вечар тут разгарнуўся грандыёзны святочны справаздачны канцэрт Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў ім. М.А. Казінца. Зала была напоўнена жывой музыкай, шчырымі ўсмешкамі і гучнымі апладысментамі, якімі гледачы сустракалі юных віртуозаў і іх настаўнікаў.

