Мерапрыемствы

Прайшоў святочны канцэрт

1 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт “Жыцця пара залатая”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Творчы вечар сабраў гледачоў старэйшага пакалення, для якіх гэты дзень стаў выдатнай нагодай адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў. У фае гасцей сустракалі тэматычныя пляцоўкі і яркія фотазоны, дзе кожны ахвочы мог зрабіць здымак на памяць.
Галоўным падарункам для прысутных стала насычаная музычная праграма. На сцэне Дома культуры выступілі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі. У іх выкананні прагучалі душэўныя песні, якія выклікалі бурныя апладысменты і шчырыя ўсмешкі гледачоў. Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы і падарыў віляйчанам “залатога” ўзросту зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.