Мерапрыемствы

Прайшоў святочны канцэрт

“Каханне і вернасць – два крылы” – пад такой назвай прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і, у сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры.

Творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі напоўнілі свята цяплом, трапяткой і душэўнай атмасферай. У фае першага паверха разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны, хто прыйшоў, змог акунуцца ў атмасферу свята.