Сёння, 6 чэрвеня 2025 года, на базе філіяла Вілейскі гарадскі Дом культуры прайшла сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Жаночыя сакрэты”, прымеркаваная да памятнай даты – дня нараджэння вялікага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Людзі “залатога” веку весяла правялі час у душэўнай кампаніі, чыталі вершы, спявалі песні пад гітару. Цёплая творчая атмасфера – тое, што аб’ядноўвае ўдзельнікаў “Жаночых сакрэтаў” на працягу доўгага часу!